Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групу з беларускай мовай навучання і выхавання

У 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” (вул. Габраўская, 16).

Працягне працаваць III клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва).

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Яслі-сад № 37 г. Магілёва» (вул. Чэхава, 10), «Яслі-сад № 117 г. Магілёва» (вул. Грунвальдская, 17).

Па пытаннях навучання і выхавання дзяцей у гэтых групах трэба звяртацца па тэл.: 74 48 67, 23 08 85 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 37 г.Магілёва»), 33 09 10 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 117 г.Магілёва»), а таксама па тэл. 72 65 02 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва, каб. № 47).

Акрамя таго, працягне работу група з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г. Магілёва» (б. Непакораных, 87, тэл.: 42 71 55, 42 71 54).

 

48438089