Пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі

16 лістапада 2018 г. ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 116 г. Магілёва» адбылося метадычнае аб’яднанне для кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі горада Магілева па тэме “Пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі”, дзе выхаванцы 4 — 6 гадкоў з поспехам прадэманстравалі валоданне роднай мовай у ходзе музычна-літаратурнай гасцёўні “Мова родная мая!”.

У ходзе метадычнага аб’яднання адбыўся абмен вопытам работы дашкольных устаноў горада Магілева, была адмечана, что педагагічнымі калектывамі устаноў дашкольнай адукацыі горада праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні дзяцей дашкольнага узросту да культуры і традыцый беларускага народа, па фарміраванні ў іх асноў нацыянальнай самасвядомасці.
У дзіцячых установах кожны чацвер з’яўляецца беларускамоўным днем, які пачынаецца “Хвілінкамі роднай мовы”. Згодна вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі азнаямленне з беларускім маўленнем пачынаецца з першай малодшай групы.
З нарматыўным і праграмна-метадычным забеспячэннем арганізацыі работы па развіцці беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі пазнаеміла ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання Казлова Н.В., метадыст дзяржаўнай установы па навукова-метадычнаму забеспячэнню ўстаноў адукацыі горада Магілёва. Крукоўская А.І., загадчык ДУА «Яслі-сад № 116 г. Магілёва» выступіла з пытаннем “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі праз інавацыйныя тэхналогіі”. Прэзентацыя вынікаў інавацыйнай дзейнасці па тэме “ Фарміраванне грамадзянскай ідэнтычнасці ў выхаванцаў сродкамі народнага фальклору” была правдзена Сокалавай А.М., выхавальнікам дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад № 116 г. Магілёва». Кіраўнікі дашкольных устаноў сталі удзельнікамі займальнага майстар-класа “Пляценне беларускіх паясоў”, які правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі Кананенка С.В.

Відавочна неабходнасць у тым, каб дзіця з маленства адчула ўнікальнасць свайго народа, ведала яго культуру, прыйшло да разумення і ўсведамлення ўласнай непаўторнасці і значнасці кожнага чалавека, які жыве на зямлі.

Мова – наша вялікая спадчына і менавіта з дзяцінства неабходна знаёміць малят з роднай мовай і традыцыямі беларускакга народу, каб у будучыні яны ведалі свае карані і ганарыліся, што яны — беларусы.

 

48438089