Беларускія народныя гульні, песні, загадкі, карагоды і сюрпрызныя моманты – гэта далёка не поўны пералік зместу свята «Гульневы падворак», якое адбылося ў «Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №8 г. Магілева» у рамках святкавання Івана Купалы.
Каларыт і самабытнасць святу надавалі рознакаляровыя вянкі, народныя касцюмы, беларускія народныя спевы і танцы. Нашы выхаванцы сталі ўдзельнікамі казачнай неверагоднай прыгоды, ключавым момантам якой быў пошук папараць-кветкі, а таксама удзельнікаў свята чакала сустрэча з прыгажуняй – Купалінкай. Дзеці пазнаёміліся са старажытнымі традыцыямі беларускага народа, якія існуюць і ў сучасным свеце, даведаліся шмат цікавага аб лекавых раслінах і навучыліся скакаць праз імправізаванае «вогнішча». Яскравыя уражанні ад свята выхаванцы передавалі у сваіх малюнках.
Беларускія народныя святы – гэта частка гісторыі роднага народу, з якой дзяцей трэба знаёміць з самага ранняга ўзросту. Сапраўднае багацце народа – гэта яго традыцыі, наша задача зберагчы іх і перадаць нашым нашчадкам.