Знаемімся з творчасцю Аляксея Пысіна!

У ДУА «Яслі-сад № 116 г. Магілёва» адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках арганізацыі і дзейнасці рэгіянальных віртуальных музеяў» прадугледжвае арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў па азнаямленню выхаванцаў з родным краем, людзьмі, якія праславілі наш край. Так, у адзін з беларускамоўных дзён, выхаванцы старэйшых груп наведалі літаратурную гасцёўню, прысвечаную творчасці нашага вядомага земляка – Аляксея Пысіна. Арганізавала і правяла літаратурную гасцёўню выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Лапо Алеся Міхайлаўна. Выхаванцы старэйшых груп з захапленнем слухалі гісторыю жыцця і творчасці Аляксея Пысіна, вершы ў выкананні сваіх аднагодкаў, з цікавасцю разглядалі выставу творчых работ паводле твораў Пысіна, выкананых сумесна з бацькамі, а таксама гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі інтэрактыўныя загадкі і нават пабывалі ў віртуальным казачным падарожжы. На мерапрыемстве панавала атмасфера цёплых і пазітыўных эмоцый, створаная, дзякуючы гучанню роднай мовы. Менавіта з дзяцінства неабходна знаёміць малят з мовай і традыцыямі роднага народу, каб у будучыні яны ведалі свае карані і ганарыліся, што яны — беларусы.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці І.Л.Загорская

48438089